Categories: Публикации

Старонкi гiсторыi. Мемарыяльны комплекс «Памяць»

У першыя месяцы вайны фашысты стварылі ў раёне акупіраваных Баранавіч лагер для савецкіх ваеннапалонных «Шталаг­-337».

Асноўны лагер «Лясны» знаходзіўся за 3 км ад чыгуначнай станцыі Лясная (Баранавіцкі раён). Яго буйнейшымі адгалінаваннямі сталі лагеры-­турмы ў Баранавічах і Слуцку. З вязняў лагера фарміравалі рабочыя эшалоны, якія адпраўлялі ў Германію. Аднак большасць палонных знішчалі, часта без допыту. У першую чаргу – камуністаў і афіцэраў, а таксама хворых. Жудасныя ўмовы, у якіх трымалі вязняў, спрыялі развіццю інфекцыйных захворванняў і смерці ад голаду.

«Лясны» дзейнічаў да лета 1943 года і пакінуў на Баранавіцкай зямлі незагойныя раны: дзясяткі тысяч ахвяр. Па шашы Баранавічы­Слонім у радыусе 5 км ад лагера знойдзена 60 магіл, дзе пахавана 50 тысяч ваеннапалонных і мірных жыхароў. А ў 250 метрах ад баранавіцкай турмы (зараз гэта вул. Брэсцкая) знайшлі 21 магілу. Тут пахавана 31 тысяча загубленых фашыстамі вязняў.

У 1964 годзе на месцы трагедыі ўзведзены мемарыяльны комплекс «Памяць» (скульптар ­У. Ягадніцкі, архітэктар Б. Тумашчык).

Алена СІНЯКОВІЧ
Фота Барыса НАВАГРАНА

kingstakh

Аэрофотосъемка, открытки, фотографии, карты ... деньги, два ствола.

Recent Posts

История старейшего сохранившегося кладбища в Барановичах

На территории современного города Барановичи нет действующих кладбищ, но есть два – где захоронение прекращено…

% дней назад

Три истории старинной открытки

История первая. Про изображения на открытках История вторая про доходный дом на Грузинской История третья…

% дней назад

Напад на бардэль, смерць на вагоне і шаленства ў Баранавічах. Аб чым пісалі газеты ў лістападзе 1932 года

Як жылі Баранавічы і рэгіён 90 год назад, даведаўся Intex-press, пагартаўшы лістападаўскія нумары старых газет.…

% дней назад

«Стрельба длилась очень долго… Земля шевелилась… Кровь, ничего не разберешь. Были голоса и стон …»

27 января отмечается Международный день памяти жертв Холокоста. Эта дата установлена Генеральной Ассамблеей ООН 1…

% дней назад

Александра Зорина, звезда немого кино из провинции

Александра родилась 17 сентября 1899 года в белорусском городе Барановичи в семье Марии и Александра…

% дней назад

Правда о первой газовой атаке

Сегодня мы переживаем очень интересное время. Открываются для исследователей ранее засекреченные архивы, в открытой печати…

% дней назад