Старонкi гiсторыi. Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай»

Старонкi гiсторыi. Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай»
Описание

Летам 1942 года на ўскрайку Баранавіч фашысты знішчылі тры тысячы вязняў чэхаславацкага канцлагера «Тэразінштат».

Канцлагер быў створаны ў 1941 годзе ў Тэразіне, невялікім горадзе за 60 км ад Прагі. Немцы выкарыстоўвалі яго ў якасці транзітнага: адсюль эшалоны з вязнямі адпраўлялі ў Аўшвіц, Асвенцым і іншыя лагеры смерці. Эшалоны № 220, № 221 і № 222 накіравалі па маршруце Платароў – Чарамша – Ваўкавыск – Мінск. У кожным з іх была тысяча чалавек, у асноўным, яўрэі.

21 ліпеня 1942 года оберштурмфюрэр Хойзер накіраваў начальніку службы бяспекі (СД) Баранавіч тэлеграму, у якой патрабаваў сустрэць эшалоны. Пры гэтым падкрэсліў: «Зрабіць больш жорсткімі ўказанні».

Па прыбыцці на станцыю вязням загадалі пакінуць свае рэчы. На машынах іх павезлі быццам «на абед». За горадам усе былі знішчаны – расстраляны або атручаны ў газавых «душагубках», што чакалі іх на ўскрайку лесу.

У 1972 годзе на месцы трагедыі быў створаны мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» (скульптар М. Альт­шулер, архітэктары М. Мілавідаў, А. Марэніч, А. Макараў). У цэнтры мемарыяла знаходзіцца арка, якую ствараюць два 12­­мятровыя слупы, што сімвалізуюць апоры загароды канцлагера.

Унізе – барэльефы з выявамі мноства рук, якія першапачаткова былі выкананы з медзі. Па гэтай прычыне барэльефы неаднаразова станавіліся спакусай для вандалаў. Ад аркі ўглыб ідуць дзве сцежкі – да сімвалічнага «эшафота», на якім па­руску і чэшску зроблены надпісы­ўшанаванні памяці ахвяр. Там жа знаходзіцца «Сцяна расстрэлу», складзеная з камянёў па ліку загінуўшых.

Алена СІНЯКОВІЧ

Информация

Добавлено: 8 лет назад

Добавил:

Метки

Обсуждение материала
0 0 votes
Оцените материал
Подписаться
Уведомить
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x