Польскія легіёны ў Баранавічах — 5.11.1916 — абвяшчэнне Каралеўства Польскага

Польскія легіёны 1914—1918 гадоў (польск.: Legiony Polskie 1914—1918) — польскія вайсковыя фарміраванні арміі Аўстра-Венгрыі, якія змагаліся ў Першай сусветнай вайне. Утвораны ў жніўні 1914 у Галіцыі па ініцыятыве Юзафа Пілсудскага.

19 снежня былі створаны тры брыгады: першай камандаваў Юзаф Пілсудскі, другой — Юзаф Галер, трэцяй — Зыгмунт Зялінскі (пазней Балеслаў Роя). Камандавалі легіёнамі генералы Караль Тжаска-Дурскі і Станіслаў Пухальскі, а таксама палкоўнікі Станіслаў Шапціцкі і Зыгмунт Зялінскі. Легіёны ўдзельнічалі ў баях як у Галіцыі, так і ў Карпатах.

У 1916 годзе Легіёны былі пераведзены ў Баранавічы. У чэрвені 1916 года ў легіёнах было каля 25 тысяч чалавек. 5 лістапада 1916 у Баранавічах пашыхтаваным жаўнерам абвесцілі пра заснаванне  на землях былой Расейскай імпэрыі Каралеўства Польскага — нямецкага сатэліта . Аднак большая частка палякаў адмовілася прыносіць клятву, што прывяло да масавых арыштаў легіянераў. Каля 3 тысяч легіянераў перавялі ў рэгулярную армію Аўстра-Венгрыі ці ў германскі вермахт, каля 7,5 тысяч працягнулі службу ў аўстрыйскім дапаможным корпусе (польскім).

На аснове легіёнаў пасля вайны была створана рэгулярная армія — Войска Польскае.

На здымку: Чытанне акта 5 лістапада падпалкоўнікам Лявонам Бярбецкім. Баранавічы, вайсковы гарадок.

Ruslan Raviaka

View Comments

  • Дарэчы потым на гэтым мейсцу быў усталяваны крыж

    • Але не думаю, што крыж ставілі на пляцу. паміж двума баракамі на вул. Араджанікідзе, (недалёка ад Ракасоўскага) дасюль захаваўся нейкі пагорак. Магчыма гэта там усё адбывалася.Малым (год 6-8), я зь яго нават на лыжах катаўся. .

      • Качество не очень, но видел его с другого ракурса в журнале, справа от креста видна беседка на плацу. Тоесть за крестом современная улица Орджоникидзе.

Recent Posts

Возле Городища

% дней назад

Рекламный плакат «Сберкассы»

Фото сделано в период 1941-1944 годов. Плакат Сберегательной кассы на месте могилы Неизвестному солдату, на…

% дней назад

Вид на радиостанцию в «Старом парке»

Снимок 1941-1942 года, вид на радиостанцию в "старом парке". Снимок сделан с перекрестка современных улиц…

% дней назад

Марынская улица. Вид на дом Г.Брегмана

Снимок сделан летом 1941 года на улице Марынской (Советская улица). Этих зданий уже нет, окончательно…

% дней назад

Вид на улицу Марынскую (Советскую)

Фото периода Второй Мировой Войны, вид со стороны перекрестка Комсомольской и Ленина в сторону пешеходной…

% дней назад