Польскія легіёны 1914—1918 гадоў (польск.: Legiony Polskie 1914—1918) — польскія вайсковыя фарміраванні арміі Аўстра-Венгрыі, якія змагаліся ў Першай сусветнай вайне. Утвораны ў жніўні 1914 у Галіцыі па ініцыятыве Юзафа Пілсудскага.
19 снежня былі створаны тры брыгады: першай камандаваў Юзаф Пілсудскі, другой — Юзаф Галер, трэцяй — Зыгмунт Зялінскі (пазней Балеслаў Роя). Камандавалі легіёнамі генералы Караль Тжаска-Дурскі і Станіслаў Пухальскі, а таксама палкоўнікі Станіслаў Шапціцкі і Зыгмунт Зялінскі. Легіёны ўдзельнічалі ў баях як у Галіцыі, так і ў Карпатах.
У 1916 годзе Легіёны былі пераведзены ў Баранавічы. У чэрвені 1916 года ў легіёнах было каля 25 тысяч чалавек. 5 лістапада 1916 у Баранавічах пашыхтаваным жаўнерам абвесцілі пра заснаванне на землях былой Расейскай імпэрыі Каралеўства Польскага — нямецкага сатэліта . Аднак большая частка палякаў адмовілася прыносіць клятву, што прывяло да масавых арыштаў легіянераў. Каля 3 тысяч легіянераў перавялі ў рэгулярную армію Аўстра-Венгрыі ці ў германскі вермахт, каля 7,5 тысяч працягнулі службу ў аўстрыйскім дапаможным корпусе (польскім).
На аснове легіёнаў пасля вайны была створана рэгулярная армія — Войска Польскае.
На здымку: Перад штабам Легіонаў Польскіх. Прадстаўнік AOK [Галоўнага штабу аўстрыйскай арміі ] уручае „Акт незалежнасці”. Дакумент прымае маёр Каханьскі; побач маёр Нянеўскі і падпаручнік Ратарскі.
Немецкие солдаты и местные жители у колодца на улице PionierStrasse (сегодня Димитрова). Надписи на обороте:…
Главные ворота со стороны современной улицы Брестская в городскую тюрьму. Во время ВМВ в тюрьме…
Железнодорожные служащие, мастеровые, рабочие и члены их семей на станции Барановичи, 15 мая 1909 года…
Предположительно 1915 год. На фотографии рукописным готическим шрифтом на немецком языке написано: «Sprengung eines Fabrikschornsteins.…
Сухарный завод Виленского интендантства в Барановичах, снимок сделан из колокольни Интендантской церкви осенью 1915 года…
Фотографии сделаны в мае 1943 года на станции "Барановичи-Центральные". Фотографии подписаны как "Русские беженцы".