Не толькі адна з самых прыгожых, але і адна са старэйшых вуліц горада. Узнікла яна прыблізна ў 1884 годзе. Называлася спачатку Паштовая, таму што тут знаходзілася самая першая ў горадзе пошта. Пачыналася вуліца ў раёне сённяшняй плошчы, а заканчвалася каля Старога парка. Тут размяшчаўся летні тэатр. У ім у 1908 годзе выступаў вядомы яўрэйскі пісьменнік Шалом-Алейхем. Аб ім нам нагадвае мемарыяльная дошка на будынку былой гасцініцы «Славянскай”, дзе пісьменнік жыў каля месяца.
На некаторай адлегласці ад местачковых пабудоў знаходзілася бойня. Ёю карысталіся жыхары мястэчка і сумежных вёсак.
З 1915 па 1919 гады, калі Баранавічы былі акупіраваны нямецкімі войскамі, вуліца Паштовая стала называцца Постштрасэ. Пасля адыходу кайзераўскіх салдат на кароткі час яна зноў стала Паштовай.
У выніку савецка-польскай вайны і падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавора Баранавічы ўвайшлі ў склад Польскай дзяржавы. На польскі манер змяняліся і назвы вуліц. Так, вуліца Паштовая стала называцца Нарутовіча, у гфонар прэзідэнта даваеннай Польшчы і з’яўлялася адной з важнейшых у Баранавічах польскага перыяду. Тут знаходзіліся староства – адміністрацыя Баранавіцкага павета (у будынку былой гасцініцы), дарожнае ўпраўленне, гарадскі шпіталь. У 30-я гады ўзводзіцца будынак радыёстанцыі, кінатэатр «Апполо” (потым стаў называцца «Камсамолец”), былая бойня ператвараецца ў адно з буйнейшых у Заходняй Беларусі прадпрыемстваў – фірму мясных перапрацовак «Крэс-экспарт”. А на вуглу вуліц Нарутовіча і Шаптыцкага (сённяшніх Камсамольскай і Савецкай) стаяла кавярня «Злоты рог”.
Пасля аб’яднання Беларусі ў 1939 годзе і ўсталявання ў горадзе савецкай улады вуліца Нарутовіча была перайменавана ў вуліцу Камсамольскую.
У час нямецкай акупацыі 1941-1944 гг. вуліца зноў становіцца Паштовай. І толькі пасля вызвалення Баранавіч яна канчаткова застаецца Камсамольскай.
У пасляваенныя гады на месцы разбураных кварталаў і гарадскога даваеннага рынка, паміж вуліцамі Прытыцкага і Гагарына, Камсамольскай і Горкага быў разбіты парк, атрымаўшы ў 1948 годзе назву «Парк імя 30-годдзя УЛКСМ”. На ўваходзе ў парк стаіць помнік лётчыку, двойчы Герою СССР, нашаму земляку – Сяргею Грыцаўцу. Крыху далей паміж вуліцамі Камсамольскай і Калініна, Міцкевіча і Кудрына захаваўся Стары парк, любімае месца адпачынку гараджан амаль да канца 70-х гадоў. На ўскраіне парка знаходзіцца архітэктурны помнік – будынак былой радыёстанцыі, а цяпер тут размяшчаецца тэлекампанія «Інтэкс”.
Захаваліся да нашага часу і дамы графа Развадоўскага, уласніка мястэчка Равадова. Непадалёку растуць два пірамідальныя дубы, якія з’яўляюцца помнікам прыроды.
Змяніўся воблік вуліцы Камсамольскай. З’явіліся новыя дамы, магазіны, навучальныя і медыцынскія ўстановы, цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка, будынкі прадпрыемстваў «Будаўнічага трэста № 25” і «Водаканала”.
Вуліца вабіць сваёй утульнасцю, разнастайнасцю і прыгажосцю зялёных насаджэнняў.
Интересный казус: здание почты, бывшей в городе в позапрошлом века, широко гуляет по Интернету, а фотографии почтового отделения № 1, стоявшего на улице Суворова, снесенной при строительстве путепровода по ул. Тельмана, нет. Предлагаю это фото.
А где именно оно стояло?
Видишь, слева двухэтажное здание?
Вижу. Мне почта напоминает здание Солдатенхейма и костела
А я вот смотрю и не могу понять откуда фото сделано. И отзеркалил уже — думал негатив перевернули. ¯ _ (ツ) _ / ¯
@community стояло і стояло ))) #769
Здравствуйте! В данном тексте есть ошибка в следующем предложении: «Называлася спачатку Паштовая, таму што тут знаходзілася самая першая ў горадзе пошта.» Первая почта в Барановичах находилась на сегодняшней ул. Ленина, потом ее перенесли на сегодняшнюю ул. Комсомольскую. Сама сегодняшняя улица Ленина раньше называлась по-разному: Вокзальная, Кладбищенская, Почтовая, Старая Почтовая (потому что почта сменила адрес, переехав на другую улицу), Мицкевича.