Вуліцы майго горада: Камсамольская

Описание

Не толькі адна з самых прыгожых, але і адна са старэйшых вуліц горада. Узнікла яна прыблізна ў 1884 годзе. Называлася спачатку Паштовая, таму што тут знаходзілася самая першая ў горадзе пошта. Пачыналася вуліца  ў раёне сённяшняй плошчы, а заканчвалася каля Старога парка. Тут размяшчаўся летні тэатр. У ім у 1908 годзе выступаў вядомы яўрэйскі пісьменнік Шалом-Алейхем. Аб ім нам нагадвае мемарыяльная дошка на  будынку былой гасцініцы «Славянскай”,  дзе пісьменнік жыў каля месяца.

ком

На некаторай адлегласці ад местачковых пабудоў знаходзілася бойня. Ёю карысталіся жыхары мястэчка і  сумежных вёсак.

З 1915 па 1919 гады, калі Баранавічы былі акупіраваны нямецкімі войскамі, вуліца Паштовая стала называцца Постштрасэ. Пасля адыходу кайзераўскіх салдат на кароткі час яна зноў стала Паштовай.

У выніку савецка-польскай вайны і падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавора Баранавічы ўвайшлі ў склад Польскай дзяржавы. На польскі манер змяняліся і назвы вуліц.  Так, вуліца Паштовая стала называцца Нарутовіча, у гфонар прэзідэнта даваеннай Польшчы і з’яўлялася адной з важнейшых у Баранавічах польскага перыяду. Тут знаходзіліся староства – адміністрацыя Баранавіцкага павета (у будынку былой гасцініцы), дарожнае ўпраўленне, гарадскі шпіталь. У 30-я гады ўзводзіцца будынак радыёстанцыі, кінатэатр «Апполо” (потым стаў называцца «Камсамолец”), былая бойня ператвараецца ў адно з буйнейшых у Заходняй Беларусі прадпрыемстваў – фірму мясных перапрацовак «Крэс-экспарт”. А на вуглу вуліц Нарутовіча і Шаптыцкага (сённяшніх Камсамольскай і Савецкай) стаяла кавярня «Злоты рог”.

Пасля аб’яднання Беларусі ў 1939 годзе і ўсталявання ў горадзе савецкай улады вуліца Нарутовіча была перайменавана ў вуліцу Камсамольскую.

У час нямецкай акупацыі 1941-1944 гг. вуліца зноў становіцца Паштовай. І толькі пасля вызвалення Баранавіч яна канчаткова застаецца Камсамольскай.

У пасляваенныя гады на месцы разбураных кварталаў і гарадскога даваеннага рынка, паміж вуліцамі Прытыцкага і Гагарына, Камсамольскай і Горкага быў разбіты  парк, атрымаўшы ў 1948 годзе назву «Парк імя 30-годдзя УЛКСМ”. На ўваходзе ў парк стаіць помнік лётчыку, двойчы Герою СССР, нашаму земляку – Сяргею Грыцаўцу. Крыху далей паміж вуліцамі Камсамольскай і Калініна, Міцкевіча і Кудрына захаваўся Стары парк, любімае месца адпачынку гараджан амаль да канца 70-х гадоў. На ўскраіне парка знаходзіцца архітэктурны помнік – будынак былой радыёстанцыі, а цяпер тут размяшчаецца тэлекампанія «Інтэкс”.

Захаваліся да нашага часу і дамы графа Развадоўскага, уласніка мястэчка Равадова. Непадалёку растуць два пірамідальныя дубы, якія з’яўляюцца помнікам прыроды.

Змяніўся воблік вуліцы Камсамольскай. З’явіліся новыя дамы, магазіны, навучальныя і медыцынскія ўстановы, цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка,  будынкі прадпрыемстваў «Будаўнічага трэста № 25” і «Водаканала”.

Вуліца вабіць сваёй утульнасцю, разнастайнасцю і прыгажосцю зялёных насаджэнняў.

http://tavlay-library.by

Реклама
Информация

Добавлено: 3 лет назад

Добавил:

Метки

, ,

Обсуждение материала

Отправить ответ

7 Комментарий на "Вуліцы майго горада: Камсамольская"

  Подписаться  
новые старые рейтинговые
Уведомить
N Sergel
Участник
Искатель
Лайкнутый

Интересный казус: здание почты, бывшей в городе в позапрошлом века, широко гуляет по Интернету, а фотографии почтового отделения № 1, стоявшего на улице Суворова, снесенной при строительстве путепровода по ул. Тельмана, нет. Предлагаю это фото.

kingstakh
Админ
Исследователь
Комментатор
Охотник
Лайкнутый
Мегамозг
bezdelnik
Участник
Искатель
Охотник
Лайкнутый
Мегамозг
Комментатор
kingstakh
Админ
Исследователь
Комментатор
Охотник
Лайкнутый
Мегамозг

Вижу. Мне почта напоминает здание Солдатенхейма и костела

bezdelnik
Участник
Искатель
Охотник
Лайкнутый
Мегамозг
Комментатор

А я вот смотрю и не могу понять откуда фото сделано. И отзеркалил уже — думал негатив перевернули. ¯ _ (ツ) _ / ¯

Natalia Sobko
Участник
Искатель

Здравствуйте! В данном тексте есть ошибка в следующем предложении: «Называлася спачатку Паштовая, таму што тут знаходзілася самая першая ў горадзе пошта.» Первая почта в Барановичах находилась на сегодняшней ул. Ленина, потом ее перенесли на сегодняшнюю ул. Комсомольскую. Сама сегодняшняя улица Ленина раньше называлась по-разному: Вокзальная, Кладбищенская, Почтовая, Старая Почтовая (потому что почта сменила адрес, переехав на другую улицу), Мицкевича.