Барановичи. Банк Польский, 1928 год (96 лет назад).
Банк Польскі быў заснаваны 8 лютага 1919 года паводле загада Юзэфа Пілсудскага як Pocztowa Kasa Oszczednosci. З 1920 ён зрабіўся цалкам дзяржаўнай установай. Асноўнай мэтай банку было ўвядзенне дзяржаўнай валюты «польскі злоты» замест пасляваеннай «польскай маркі», але з часам ён ператварыўся ў асноўны банк Польскай Рэспублікі і паспяхова дзейнічае да нашых часоў. Адзяленні банка з’яўляліся ва ўсіх буйных гарадах Другой Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на тэрыторыі «крэсаў усходніх».
За перыяд 1922-1929 гг Тэхнічным адзелам Банку Польскага (Dzial Techniczny) было пабудавана 24 буйных адзяленні Банка Польскага (4 з іх на «крэсах») і 7 жылых дамоў для супрацоўнікаў банку па усёй Польшчы. Над праектамі будынкаў працавалі праф. Мар’ян Лалевіч (prof. Marjan Lalewicz), арх. Здзіслаў Манчэньскі (arch. Zdzislaw Maczenski), арх.Антоні Дыгат (arch. Antoni Dygat), арх. Тэадор Хоффманн (arch.Teodor Hoffmann) i арх. Казімеж Вычыньскі (arch. Kazimierz Wyczynski).
Добавлено: 10 лет назад
Добавил: kingstakh
Год: 1928
Место: Барановичи
Тип: Исследования
Период: Польская Республика
Направление съемки: Север
Широта: 53.12967287057995
Долгота: 26.01888656616211