17.02.1920 Донесение школьного инструктора по Барановичскому уезду

Описание события

В 1920 году, школьный инструктор по Барановичскому уезду Степан Шиманский отправил в минский белорусский школьный совет следующее донесение (стиль и грамматика сохранены): «Данясеньне Гэтым маю гонар данесьці Радзе а сваёй працы ў павеце з 1.1. па 15.2.1920 году. Беларускія школы ў Баранавіцкім павеце больш не адчыняліся, іх ёсьць у павеце 37, а расейскіх 67 і польскіх 35 школ. Пры гэтым маю гонар дабавіць, што ў гэтых расейскіх школах дзецям па іх жаданьню выкладаецца тыднёва і беларуская мова (чытаньне, пісаньне і г.д.) і… толькі патаму, што настаўнікі гэтых школ ужо ніякай дапамогі ад Улады не адтрымліваюць, а только ад саміх жыхароў. Многа яшчэ можна было б адчыніць у павеце беларускіх школ, бо ўсе сяляне надта жадалі і жадаюць мець родную школу ў сваёй вёсцы, но што зробіш, што і просьбы былі не чутны і не цікавы тым, хто павінен быў іх чуць. Як цяжка на сэрцы мне слухаць жальбу бедных сялян, дзеці каторых засталіся ўжо 5 год без навукі, але памагчы ім усім я не змог, хаця за кожную, якую адчыніў школу, прыходзіцца змагацца як толькі магчыма было, чуючы нераз грозныя словы: «будзеце арыштаваны, калі хаця-б адно слова будзе сказана а школе». На просьбы сялян пазволіць адчыніць своекоштавую школу была адмова: пачакайце, прыедзьце на тым тыдні, а пасьля новага году адмова ўсім адна: «ужо позна», больш школы не адчыняюцца. Якое на гэта аснаваньне ёсьць у ім і гдзе праўда, трудна разабрацца і сказаць… 17.2.1920 г. Вёска Высока-Ліпа. Школьны інструктар Сьцяпан Шыманскі»

Информация

Событие: 104 лет назад

Добавил:

Обсуждение события
0 0 votes
Оцените материал
Подписаться
Уведомить
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x