Барановичи. Польскія легіёны ў Баранавічах — 5.11.1916 — уручэнне Акту незалежнасці, 1916.

Описание

Барановичи. Польскія легіёны ў Баранавічах — 5.11.1916 — уручэнне Акту незалежнасці, 1916 год (108 лет назад).

Польскія легіёны 1914—1918 гадоў (польск.: Legiony Polskie 1914—1918) — польскія вайсковыя фарміраванні арміі Аўстра-Венгрыі, якія змагаліся ў Першай сусветнай вайне. Утвораны ў жніўні 1914 у Галіцыі па ініцыятыве Юзафа Пілсудскага.

19 снежня былі створаны тры брыгады: першай камандаваў Юзаф Пілсудскі, другой — Юзаф Галер, трэцяй — Зыгмунт Зялінскі (пазней Балеслаў Роя). Камандавалі легіёнамі генералы Караль Тжаска-Дурскі і Станіслаў Пухальскі, а таксама палкоўнікі Станіслаў Шапціцкі і Зыгмунт Зялінскі. Легіёны ўдзельнічалі ў баях як у Галіцыі, так і ў Карпатах.

У 1916 годзе Легіёны былі пераведзены ў Баранавічы. У чэрвені 1916 года ў легіёнах было каля 25 тысяч чалавек. 5 лістапада 1916 у Баранавічах пашыхтаваным жаўнерам абвесцілі пра заснаванне  на землях былой Расейскай імпэрыі Каралеўства Польскага — нямецкага сатэліта . Аднак большая частка палякаў адмовілася прыносіць клятву, што прывяло да масавых арыштаў легіянераў. Каля 3 тысяч легіянераў перавялі ў рэгулярную армію Аўстра-Венгрыі ці ў германскі вермахт, каля 7,5 тысяч працягнулі службу ў аўстрыйскім дапаможным корпусе (польскім).

На аснове легіёнаў пасля вайны была створана рэгулярная армія — Войска Польскае.

На здымку: Перад штабам Легіонаў Польскіх. Прадстаўнік AOK [Галоўнага штабу аўстрыйскай арміі ] уручае „Акт незалежнасці”. Дакумент прымае маёр Каханьскі; побач маёр Нянеўскі і падпаручнік Ратарскі.

Польскія легіёны ў Баранавічах — 5.11.1916 — уручэнне Акту незалежнасці на карте Барановичи
Обсуждение материала
0 0 votes
Оцените материал
Подписаться
Уведомить
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x