Летам 1942 года на ўскрайку Баранавіч фашысты знішчылі тры тысячы вязняў чэхаславацкага канцлагера «Тэразінштат».
Канцлагер быў створаны ў 1941 годзе ў Тэразіне, невялікім горадзе за 60 км ад Прагі. Немцы выкарыстоўвалі яго ў якасці транзітнага: адсюль эшалоны з вязнямі адпраўлялі ў Аўшвіц, Асвенцым і іншыя лагеры смерці. Эшалоны № 220, № 221 і № 222 накіравалі па маршруце Платароў – Чарамша – Ваўкавыск – Мінск. У кожным з іх была тысяча чалавек, у асноўным, яўрэі.
21 ліпеня 1942 года оберштурмфюрэр Хойзер накіраваў начальніку службы бяспекі (СД) Баранавіч тэлеграму, у якой патрабаваў сустрэць эшалоны. Пры гэтым падкрэсліў: «Зрабіць больш жорсткімі ўказанні».
Па прыбыцці на станцыю вязням загадалі пакінуць свае рэчы. На машынах іх павезлі быццам «на абед». За горадам усе былі знішчаны – расстраляны або атручаны ў газавых «душагубках», што чакалі іх на ўскрайку лесу.
У 1972 годзе на месцы трагедыі быў створаны мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» (скульптар М. Альтшулер, архітэктары М. Мілавідаў, А. Марэніч, А. Макараў). У цэнтры мемарыяла знаходзіцца арка, якую ствараюць два 12мятровыя слупы, што сімвалізуюць апоры загароды канцлагера.
Унізе – барэльефы з выявамі мноства рук, якія першапачаткова былі выкананы з медзі. Па гэтай прычыне барэльефы неаднаразова станавіліся спакусай для вандалаў. Ад аркі ўглыб ідуць дзве сцежкі – да сімвалічнага «эшафота», на якім паруску і чэшску зроблены надпісыўшанаванні памяці ахвяр. Там жа знаходзіцца «Сцяна расстрэлу», складзеная з камянёў па ліку загінуўшых.
Вопросы и предложения по развитию проекта присылайте на электронную почту: info@1871.by
Перепечатка материалов 1871.BY возможна только с указанием активной гиперссылки на материал.
© 2012-2026 Барановичи — История в фотографиях
Старые фотографии, открытки, видео города Барановичи сделанные в период с 1870 по 1990 годы.
Снимки с геопривязкой к карте города Барановичи в современных проекциях, аэрофотосъемке периода ВОВ, старинным картам города Барановичи.
Исследования и воспоминания жителей.